in

Перспектывы супрацоўніцтва ў барацьбе са злачыннасцю абмяркуюць у Мінску эксперты СНД

Пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненню праектаў дакументаў, якія датычацца супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД у барацьбе са злачыннасцю і незаконным абаротам наркотыкаў, пройдзе 9-11 красавіка ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

У прыватнасці, эксперты маюць намер абмеркаваць міждзяржаўную праграму сумесных мер барацьбы са злачыннасцю і праграму супрацоўніцтва ў барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў і процідзеянні наркаманіі. Абодва дакументы разлічаны на перыяд з 2014 па 2018 гады. У праграмах прадугледжаны мерапрыемствы па развіццю міжнародна-прававой базы супрацоўніцтва краін Садружнасці, правядзенню сумесных прафілактычных, аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і спецаперацый, а таксама па ўзаемадзеянню ў падрыхтоўцы кадраў і павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў, растлумачылі ў прэс-службе.

Пры распрацоўцы комплексу мер, прадугледжаных міждзяржпраграмай па барацьбе са злачыннасцю, улічваліся вынікі аналізу крымінагеннай сітуацыі, прагноз дынамікі злачыннасці, вопыт сумесных дзеянняў у барацьбе з ёй. У праекце праграмы супрацоўніцтва ў барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў былі ўлічаны стан, тэндэнцыі і дынаміка развіцця сітуацыі ў барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў і процідзеянні наркаманіі як на тэрыторыях краін СНД, так і ў свеце. Акрамя таго, у аснову абодвух дакументаў былі пакладзены вынікі рэалізацыі папярэдніх аналагічных праграм.

Плануецца, што пасля канчатковага ўзгаднення экспертамі праекты праграм будуць ва ўстаноўленым парадку ўнесены на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

What do you think?

15.7k Points
Upvote Downvote

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

GIPHY App Key not set. Please check settings

ნარკოტიკებისა და ცეცხლსასროლი იარაღის შენახვისთვის 2 პირი დააკავეს

მექსიკის გავლით ამერიკაში – სად და რატომ გარბიან ქართველები