in

МУС: у 2019 годзе ліквідавана 29 каналаў пастаўкі наркотыкаў у Беларусь

У 2019 годзе ліквідавана 29 каналаў пастаўкі наркотыкаў у Беларусь, заявіў сёння ў час падагульняючай калегіі Міністэрства ўнутраных спраў часова выконваючы абавязкі начальніка крымінальнай міліцыі МУС Анатоль Саковіч. Інфармацыю аб гэтым размясціла ў сваім Telegram-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава, паведамляе БЕЛТА.

“Падраздзяленні па наркакантролі ліквідавалі 29 каналаў пастаўкі дурману ў рэспубліку з-за мяжы. Канфіскавана вялікая партыя наркотыкаў – 550 кг гераіну. Усяго ж у мінулым годзе канфіскавана звыш 1,2 тыс. кг наркатычных сродкаў і 64 кг псіхатропных рэчываў”, – расказаў Анатоль Саковіч.

Паводле яго слоў, у 2019 годзе крымінальны вышук устанавіў падазроных амаль па 60 працэнтах зарэгістраваных злачынстваў. Выяўлена 18 забойстваў, замаскіраваных пад невядомае знікненне грамадзян. Устаноўлена месцазнаходжанне больш як 7 тыс. асоб, якія прапалі без вестак, знойдзена больш за 5 тыс. злачынцаў. У сферы процідзеяння гандлю людзьмі на 19 працэнтаў зменшылася колькасць выяўленых злачынстваў.

Самы вялікі рост рэгіструемых злачынстваў – больш як у два разы – адзначаецца ў сферы высокіх тэхналогій, у першую чаргу з-за крадзяжоў шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі і злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі.

Як падкрэсліў намеснік міністра ўнутраных спраў – начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Аляксандр Барсукоў, у мінулым годзе істотна больш учынена хуліганстваў і крадзяжоў у грамадскіх месцах. “Каб не дапускаць іх, прымаюцца меры, у тым ліку па пашырэнні сеткі відэанагляду. Сёння на маніторы аператыўна-дзяжурных службаў АУС выведзены выявы з больш як 6,4 тыс. відэакамер. З іх дапамогай раскрыта амаль 2,5 тыс. злачынстваў”, – расказаў ён.

Што датычыцца дарожна-транспартнай абстаноўкі, то ў 2019 годзе нязначна вырасла колькасць ДТЗ і траўміраваных у іх людзей, у той час як колькасць загінулых у аўтамабільных аварыях зменшылася на 8,2 працэнта. Знізіўся ўзровень дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, але пры гэтым ўзрасла аварыйнасць па віне нецвярозых вадзіцеляў і бяспраўнікаў.-0-

What do you think?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

GIPHY App Key not set. Please check settings

Bu il 90 milyon dollarlıq narkotik dövriyyədən çıxarılıb

Беларусь далучылася да групы краін, якія маюць намер садзейнічаць абароне правоў ахвяр тэрарызму