in

Беларусь далучылася да групы краін, якія маюць намер садзейнічаць абароне правоў ахвяр тэрарызму

Moscow. Embassy of the Republic of Belarus in the Russian Federation. The national flag of Belarus.

Беларусь далучылася да групы дзяржаў і аб’яднанняў, якія маюць намер садзейнічаць абароне правоў ахвяр тэрарызму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

З ініцыятывай аб далучэнні Беларусі да гэтай групы выступіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку на брыфінгу аб выніках праведзенай у верасні ў Мінску міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню “Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій”.

Мэта групы – садзейнічанне абароне правоў ахвяр тэрарызму, асабліва жанчын і дзяцей. Яна таксама будзе дабівацца збалансаванага ажыццяўлення адпаведных рэзалюцый Генеральнай Асамблеі і Савета Бяспекі ААН. “Група сяброў будзе імкнуцца садзейнічаць у прадастаўленні слова ахвярам тэрарызму на міжнароднай арэне і прапагандаваць іх ролю і ролю іх сем’яў у процідзеянні і дэлегітымізацыі наратываў тэрарыстаў, у тым ліку праз адукацыю”, – адзначылі ў МЗС.

Цяпер у складзе групы 33 дзяржавы і аб’яднанні: Аргенціна, Аўстралія, Беларусь, Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Егіпет, ЕС, Ізраіль, Індыя, Інданезія, Ірак, Італія, Канада, Катар, Кенія, Коста-Рыка, Марока, Мексіка, Нігерыя, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Нарвегія, ААЭ, Арганізацыя Ісламскага Супрацоўніцтва, Польшча, Расія, Румынія, ЗША, Таджыкістан, Турцыя, Украіна і Францыя. Наглядальнікамі ў групе з’яўляюцца Палесціна, Контртэрарыстычнае ўпраўленне ААН і Упраўленне па наркотыках і злачыннасці ААН.

Як падкрэслілі ў МЗС, далучэнне Беларусі да гэтай групы зноў дэманструе прынцыповую пазіцыю краіны “аб неабходнасці выкаранення зла тэрарызму, а таксама пацвярджае яе прыхільнасць неабходнасці абароны і рэабілітацыі пацярпелых ад тэрарызму асоб”.-0-

What do you think?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

GIPHY App Key not set. Please check settings

МУС: у 2019 годзе ліквідавана 29 каналаў пастаўкі наркотыкаў у Беларусь

Адсекчы галаву гідры – як у Беларусі змагаюцца з наркотыкамі ў інтэрнэце