in

Барацьба з наркатрафікам і канфіскацыя боепрыпасаў.

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Эдуард Даніловіч расказаў сёння журналістам пра барацьбу з правапарушэннямі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Нягледзячы на той націск, што апошні час аказваецца на нашу краіну (ад увядзення санкцый да практычнага стрымлівання таварапатоку, што ідзе транзітам цераз Беларусь), мытных парушэнняў менш не становіцца. З пачатку года мы зафіксавалі каля 100 злачынстваў у сферы мытнай справы, а таксама 16 тыс. адміністрацыйных правапарушэнняў, якіх стала на 40 працэнтаў больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2021-га”, – сказаў Эдуард Даніловіч.

Паводле яго слоў, у асноўным правапарушэнні звязаны з ухіленнем ад выплаты мытных плацяжоў: недэклараванне тавараў, частковае незаяўленне дакладных звестак. “Таксама паспяхова вядзём барацьбу з наркатрафікам. Толькі ў бягучым годзе выяўлена амаль 160 фактаў незаконнага перамяшчэння і незаконнага абароту наркотыкаў, практычна ў палавіне выпадкаў узбуджаны крымінальныя справы. Таксама канфіскавана больш за 200 боепрыпасаў і адзінак зброі”, – адзначыў намеснік старшыні ДМК.

22-е пасяджэнне Камітэта кіраўнікоў праваахоўных падраздзяленняў Савета кіраўнікоў мытных службаў дзяржаў – удзельніц СНД праходзіць сёння ў Мінску. Парадак дня пасяджэння ўключае ў сябе пытанні арганізацыі работы па выяўленні і спыненні злачынстваў і правапарушэнняў у мытнай сферы, правядзення мерапрыемстваў па іх прафілактыцы, барацьбе з незаконным міжнародным абаротам прэкурсораў наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Абмеркаванню падлягае прадаўжэнне рэалізацыі аналітычнага праекта “Матрыца”, накіраванага на выяўленне забароненых аб’ектаў, што перамяшчаюцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях і экспрэс-грузах. Плануецца таксама зацвердзіць план работы Рэгіянальнага вузла сувязі па праваахоўнай рабоце Сусветнай мытнай арганізацыі па краінах СНД “RILO-Масква” на 2023 год. Будзе разгледжана і ўзмацненне ўзаемадзеяння па барацьбе з тэрарызмам, экстрэмізмам і транснацыянальнай злачыннасцю.

 

Камітэт кіраўнікоў праваахоўных падраздзяленняў Савета кіраўнікоў мытных службаў дзяржаў – удзельніц СНД – пастаянна дзеючы калегіяльны орган, дзейнічае з 2008 года. Ён складаецца з шасці спецыялізаваных рабочых груп, якія займаюцца пытаннямі барацьбы з міжнародным абаротам наркатычных сродкаў, эканамічнай злачыннасцю, мытнымі праверкамі і расследаваннямі, інфармацыйным і аналітычным супрацоўніцтвам, барацьбой з інтэрнэт-злачыннасцю, кіналогіяй, навучаннем супрацоўнікаў.-0-

What do you think?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

GIPHY App Key not set. Please check settings

ўзаемадзеяння Беларусі з Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці

Лукашэнка: сітуацыя з незаконным абаротам наркотыкаў насцярожвае